Арыштаванаму сёньня раніцай палітыку Андрэю Клімаву адмоўлена ў дзяжурным адвакаце

2007 2007-04-03T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Арыштаванаму сёньня раніцай палітыку Андрэю Клімаву, які быў дастаўлены ў Пракуратуру Менска было адмоўлена ў дзяжурным адвакаце. Стала вядома, што пасьля прад’яўленьня абвінавачваньня ў злачынстве, прадугледжанага часткай 3 артыкула 361 Крымінальнага кодэксу Беларусі ён дастаўлены ў сьледчы ізалятар на вуліцы Валадарскага.

Падрабязна гэты артыкул, які, дарэчы, ў судовай практыцы Беларусі выкарыстоўваецца ўпершыню, мае назву “Заклікі да дзеяньняў, скіраваных на нанясеньне шкоды знешняй бясьпекі Рэспублікі Беларусь, яе суверэнітэту, тэрытарыяльнай недатыкальнасьці, нацыянальнай бясьпекі і абароназдольнасьці”. Па інфармацыі, якая стала вядома праваабаронцам, Андрэй Клімаў абвінавачваецца па частцы 3 гэтага артыкула: “публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, або гвалтоўнаму зьмяненьню канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь, або здрадзе дзяржаве, або здзяйсьненьню тэрарыстычнага акту або дыверсіі, ці здзяйсьненьню іншых дзеяньняў. скіраваных на шкоду знешняй бяспекі Рэспублікі Беларусь, яе суверэнітэту, тэрытарыяльнай недатыкальнасці, нацыянальнай бяспекі і абароназдольнасьці або распаўсюд матэрыялаў, якія ўтрымліваюць такія заклікі з выкарыстаньнем сродкаў масавай інфармацыі”. Такім чынам Андрэю Клімаву пагражаюць зьняволеньнем на тэрмін ад двух да пяці гадоў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international