Акцыя салідарнасці прайшла ў Жодзіна

2013 2013-08-05T08:39:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zahruzhennoe-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Акцыяй салідарнасьці са зьняволеным праваабронцам Алесем Бяляцкім і іншымі палітвязьнямі Беларусі 4 жніўня працягваліся ў Жодзіне з 17-00 да паловы на 22-00.

Актывісты грамадзянскай супольнасьці й ПЦ "Вясна" выйшлі ў горад ў чорна-белых цішотках з надпісам "Свабоду Алесю Бяляцкаму!" Яны езьдзілі на роварах і гулялі па вуліцах пешшу, раздавалі жодзінцам інфармацыйныя матэрыялы пра зьняволенага праваабаронцу, размаўлялі зь людзьмі, якія задавалі пытаньні ці ўдакладнялі абставіны, а таксама фатаграфаваліся... 

Людзі ў абсалютна пераважнай большасьці з разуменьнем і спачуваньнем успрымалі інфармацыю, некаторыя выказвалі аптымізм на хуткае вызваленьне праваабаронцы. Іншыя - скрайне нэгатыўна казалі пра становішча ў краіне, пра неэфэктыўнасьць судовай сыстэмы, розначытаньні ў законах, рэпрэсыўна-карны апарат, створаны рэжымам. 

У горадзе не назіралася мінулагодняй павышанай актыўнасьці міліцыі. Звычайныя нарады патрулявалі тэрыторыю гарадзкога парку. Аніякіх затрыманьняў і перашкодаў не адбылося.  

 Фатаграфаваньнем ля часткі вялізнага чорна-белага надпісу, зробленага заўзятарамі Жодзіскага Тарпэда ўздоўж чыгункі Жодзіна-Паўднёвага "Чорна-белы гонар...", завершылі асноўную частку дня салідарнасьці з палітзьняволенымі Беларусі і Алесем Бяляцкім праваабаронцы Жодзіна. Пасажыры электрацыяў Менск-Ворша (а 20-00) і Барысаў-Менск (крыху пазьней) маглі бачыць людзей у чорна-белых цішотках з надпісам "Свабоду Алесю Бяляцкаму!" насупраць чорна-белага надпісу па-беларуску "Чорна-белы гонар..."

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international