Біяграфіі двух тысяч рэпрэсаваных святароў Беларусі ў новай кнізе Леаніда Маракова

2007 2007-04-03T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі выдадзены 2-томны энцыклапедычны даведнік "Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелі Беларусі 1917-1967. Яго ўкладальнікам з'яўляецца вядомы пісьменьнік Леанід Маракоў.

Прэзентацыя гэтага ўнікальнага гістарычнага дакумента адбылася ў канцы сакавіка ў Палацы мастацтваў сталіцы.

У даведніку сабраныя біяграфіі двух тысяч рэпрэсаваных святароў і царкоўных служыцеляў Беларусі за перыяд з канца XIX стагоддзя да другой паловы XX.

У бліжэйшых планах у Маракова выданьне аналагічнага даведніка "Рэпрэсаваныя настаўнікі Беларусі", дзе будзе падзена каля 4 тысяч біяграфій рэпрэсаваных настаўнікаў. Праца над ім ужо завершана. Зараз пісьменнік працуе над энцыклапедычным даведнікам "Яны знішчалі нашых продкаў", дзе ўпершыню будуць дадзеныя звесткі аб саміх катах, іх лёсах і ўчыненых злачынствах.

Нагадаем, што раней пісьменьнік і даследчык Леанід Маракоў, які займаецца тэмай рэпрэсій больш за 10 гадоў, выдаў кнігу "Рэпрэсаваныя дзеячы беларускай культуры". У ёй сабрана тры тысячы біяграфій.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international