Пачатак навучальнага года для калектыву Нацыянальнага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа пачаўся на вуліцы.

2003 2003-09-02T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пачатак навучальнага года для калектыву Нацыянальнага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа пачаўся з урачыстай лінейкі ля брамы зачыненага будынка, а першыя заняткі прайшлі на вуліцы. На знак салідарнасьці з калектывам Ліцэю прыйшлі вядомыя грамадзкія дзеячы, палітыкі, прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі. Сабралася больш за тры сотні чалавек.

Ліцэісты прыйшлі апранутыя ў футболкі з лягатыпам Ліцэю і надпісам: “Я люблю свой Ліцэй!”. Яны трымалі ў руках кветкі і званочкі.

Зачыталі прысягу Ліцэю. Навучэнцы, 141 чалавек, прысягалі змагацца за свае правы, за свой гонар і за свой Ліцэй, а таксама аддана служыць і працаваць для Ліцэю, Беларусі і беларускай мовы. Пасьля ўрачыстай прамовы кіраўніка Ліцэю Ўладзімера Коласа ўсе пайшлі на пляцоўку ля агароджы стадыёну “Дынама”. На пляцоўцы паставілі лавы, дзяцей падзялілі па курсах і тыя селі групамі ў імправізаваных клясах. Да кожнай групы падыходзілі вядомыя дзеячы навукі й культуры і чыталі свае лекцыі. Сярод выступоўцаў былі Алесь Марачкін, Валеры Мазынскі, Радзім Гарэцкі, Пётра Садоўскі, Лявон Вольскі.

Лідэры ўсіх апазыцыйных палітычных партыяў на знак салідарнасьці прыйшлі да ліцэістаў. У Міколы Статкевіча старэйшая дачка скончыла Нацыянальны ліцэй… У Вінцука Вячоркі ў Ліцэі вучыцца сын Франак…

Кіраўнік Ліцэю Ўладзімер Колас лічыць, што лёс навучальнай установы залежыць і ад саміх ліцэістаў, іх бацькоў і выкладчыкаў.

Заняткі на вуліцы плянуюць праводзіць цягам тыдня. Потым дзеці будуць вучыцца ў сваіх выкладчыкаў дома.

Паводле Радыё Свабода.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international