Наваполацк памятае пра Алеся Бяляцкага

2013 2013-08-04T17:15:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zahruzhennoe.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Cёння, у Міжнародны Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі, наваполацкія актывісты ПЦ “Вясна” за гадзіну раздалі больш за 150 каляровых улётак з партрэтам Алеся Бяляцкага і інфармацыяй пра яго, а  разам з імі і паштовак, каб людзі маглі падпісаць і даслаць іх Алесю.

Акцыя адбылася каля буйнога гандлёвага цэнтру "Стрэлецкі капітал". Людзі адносіліся да акцыі станоўча, , улёткі бралі з ахвотай, шмат хто ўжо чуў пра Бяляцкага раней, некаторыя выказвалі словы падтрымкі. 

Акрамя раздачы ўлётак, наваполацкія праваабаронцы напісалі асобныя  лісты падтрымкі кожнаму беларускаму палітвязьню, подпісы пад каторымі працягваюць зьбіраць сярод актывістаў дэмакратычных грамадскіх арганізацыяў і партыяў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international