viasna on patreon

Затрыманні пасля акцыі салідарнасці ў Магілёве

2013 2013-08-04T13:28:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/magileu-2913.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Грамадская актывістка Дзіяна Якаўлева была затрымана супрацоўнікамі АМАП і дастаўленая ў апорны пункт па вул. Крыленкі. Праваабаронцы Барыс Бухель і Аляксей Колчын высвятляюць абставіны на месцы.

Сёння з 11.30 да 12.30 у Магілёве прайшла акцыя, прымеркаваная Міжнароднаму дню салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю і праваабаронцамі Беларусі. Падчас акцыі грамадскія актывісты раздавалі паштоўкі з выяваю зняволенага старшыні ПЦ "Вясна" Алеся Бяляцкага.

Як паведаміў Аляксей Колчын, сама акцыя прайшла спакойна, аднак па яе сканчэнні супрацоўнікі АМАП затрымалі Дзіяну Якаўлеву. Пакуль невядома, у чым абвінавачваецца актывістка і калі яе вызваляць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства