Актывісты Партыі БНФ патрабуюць спыніць рэпрэсіі на Гарадзеншчыне

2007 2007-04-03T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Рада Гарадзенскай гарадзкой суполкі Партыі БНФ зьвярнулася з заявай на імя начальніка Ўпраўленьня ўнутраных справаў Генадзя Хацько, у якой патрабуе спыніць практыку незаконных прэвэнтыўных затрыманьняў і палітычных рэпрэсіяў у дачыненьні да сяброў партыі.

У заяве гаворыцца, што на працягу 2006-2007 гадоў на тэрыторыі Гарадзенскай вобласьці і самой Гародні адбываліся масавыя незаконныя дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі ў дачыненьні да палітычна актыўных грамадзянаў, у тым ліку і сяброў Партыі БНФ. На падставе фальшаваных пратаколаў і лжывых сьведчаньняў у судзе супрацоўнікаў праваахоўных ворганаў дзясяткі сяброў партыі кінутыя за краты. Падчас выбарчай кампаніі 2006 году па вобласьці арыштавалі каля 50 чалавек, зь іх 21 — сябры Партыі БНФ. Тое ж самае адбывалася пры правядзеньні мясцовых выбараў у студзені 2007 году і пры падрыхтоўцы сьвяткавання Дня волі 25 сакавіка гэтага году.

На думку старшыні Гарадзенскай суполкі Партыі БНФ Вадзіма Саранчукова, дзеяньні міліцыянтаў нічым не абгрунтаваныя і носяць пазазаконны характар.

— Супрацоўнікі праваахоўных ворганаў Гарадзеншчыны сыстэматычна парушаюць Канстытуцыю краіны, Закон аб міліцыі і іншыя заканадаўчыя акты, якімі яны павінны кіравацца ў сваёй працы, — кажа Саранчукоў. — Усё гэта адбываецца з маўклівай згоды кіраўніцтва Ўпраўленьня ўнутраных справаў. Замест таго, каб забясьпечваць захаваньне правоў і свабодаў грамадзянаў, супрацоўнікі міліцыі першыя, хто іх парушае.

Рада Гарадзенскай гарадзкой суполкі Партыі БНФ папярэдзіла Хацько аб непазьбежнай крымінальнай адказнасьці тых супрацоўнікаў міліцыі, якія зьдзяйсьняюць пазазаконныя дзеяньні ў дачыненьні да прадстаўнікоў палітычнай апазыцыі, паведамляе Радыё Рацыя.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international