Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі ў Маскве

2013 2013-08-04T10:47:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/solidarity-ru.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння адбудзецца круглы стол з удзелам праваабаронцаў і экспертаў, якія займаюцца праблемай правоў чалавека і развіцця грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. Таксама чакаецца адкрыццё фотавыставы «Салідарнасць мацнейшая за рэпрэсіі».

У сваёй заяве арганізатары кажуць: «Беларусь — краіна ў самым цэнтры Еўропы і ў той жа час — адзіная з дзяржаў кантынента, дзе ўжываецца смяротнае пакаранне і не дзейнічае Еўрапейская канвенцыя па правах чалавека.

Грамадзянская супольнасць Беларусі — адна з самых моцных на постсавецкай прасторы. Беларускія праваабаронцы штодня аказваюць прававую падтрымку дзясяткам людзей. Рэжысёры, мастакі, пісьменнікі і музыкі працягваюць тварыць. Беларуская група „Ляпіс Трубяцкой“ вядомая па ўсім свеце сваімі песнямі і грамадзянскай пазіцыяй, пры тым, што ў сябе на радзіме яны ўнесены ў „чорныя спісы“ забароненых артыстаў.

Мы — грамадзянскія актывісты, праваабаронцы і проста неабыякавыя людзі — лічым важным выказаць нашу падтрымку грамадзянскай супольнасці Беларусі, прадстаўнікі якое працягваюць прасоўваць і абараняць стандарты правоў чалавека і вяршэнства права, прапаноўваць новыя ідэі і ініцыятывы, дапамагаць людзям, сустракацца, размаўляць, пісаць і ствараць».

Сустрэча з экспертамі адбудзецца ў 16.00 ў памяшканні дызайн-завода «Флакон» (вул. Вялікая Навадзмітраўская, д. 36, паб. 26, уваход 7), адкрыццё выставы - у 17.30.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international