БАЖ накіравала зварот кіраўніку Папраўчай калоніі №2 у Бабруйску

2013 2013-08-04T10:21:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baj.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябры журналісцкай арганізацыі адзначаюць, што па атрыманай інфармацыі нядаўна адміністрацыяй калоніі да зняволенага праваабаронцы былі прымененыя неабгрунтаваныя меры пакарання.

У прыватнасці, паводле рашэння кіраўніцтва калоніі, Бяляцкі быў пазбаўлены запланаванага на ліпень спаткання з жонкай, а таксама магчымасці атрымаць чарговую харчовую перадачу.

ГА “БАЖ” лічыць, што дадзеныя пакаранні з’яўляюцца ціскам на праваабаронцу і звязаныя з грамадзянскай пазіцыяй і асобай праваабаронцы, а не са здзейсненымі ім парушэннямі, перадае прэс-служба.

У сувязі з гэтым ГА “БАЖ” просіць адмяніць накладзеныя на Алеся Бяляцкага пакаранні і ў самы бліжэйшы час дазволіць праваабаронцу сустрэцца ў калоніі са сваёй жонкай Наталляй Пінчук.

Апроч гэтага 4 жніўня, у Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі, ГА “БАЖ” яшчэ раз праінфармавала ўсіх замежных партнёраў арганізацыі пра стан выканання ўладамі правоў чалавека ў Беларусі і правоў журналістаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international