Заява Дзяржадэпартамента ЗША з нагоды другой гадавіны з дня арышту Алеся Бяляцкага

2013 2013-08-03T16:28:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/us_department_logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прэс-рэліз: Другая гадавіна з дня арышту Алеся Бяляцкага

Заява для прэсы

Мары Харф

Намеснік прэс-сакратара, Офіс прэс-сакратара

Вашынгтон, акруга Калумбія

2 жніўня 2013 г.

 

4 жніўня – другая гадавіна арышту Алеся Бяляцкага, старшыні вядучай беларускай праваабарончай арганізацыі ПЦ “Вясна” і лаўрэата Прэміі Дзяржадэпартамента ў галіне абароны правоў чалавека за 2011 год. Бяляцкі аказваў прававую і практычную падтрымку ахвярам палітычных рэпрэсій і іх сем'ям, і рэгістраваў парушэнні правоў чалавека. У цяперашні час ён адбывае чатыры з паловай гады турэмнага зняволення за гэтую дзейнасць. Мы адзначаем працу Бяляцкага па абароне слабых і падтрымцы самых высокіх стандартаў у галіне правоў чалавека, нягледзячы на пераслед з боку беларускіх уладаў.

Мы паўтараем наш заклік да ўрада Беларусі неадкладна вызваліць Бяляцкага і ўсіх палітвязняў і аднавіць іх грамадзянскія і палітычныя правы. Мы з нецярпеннем чакаем дня, калі глыбокая павага да дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі дазволіць нам павысіць якасць двухбаковых стасункаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international