Паштоўкі салідарнасці палітвязням даслалі з Бялыніч

2013 2013-08-03T09:14:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bial-pashtouki-salid.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

2 жніўня грамадскія актывісты з Бялыніцкага раёна даслалі паштоўкі салідарнасці беларускім палітвязням. Акцыя была прымеркаваная да другой гадавіны з дня арышту кіраўніка Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага і да адзначаемага 4 жніўня Міжнароднага Дня салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі.

Менавіта 4 жніўня два гады таму быў арыштаваны кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека Алесь Віктаравіч Бяляцкі.

Як звычайна, бялыніцкія актывісты выказвалі ў сваіх паштоўках палітвязням словы падтрымкі, жадалі ім мужнасці і цярпення, а таксама свае спадзяванні на тое, што ўжо ў хуткім палітвязні змогуць на волі абняць сваіх родных і сяброў.

Персанальна Алесю Бяляцкаму актывісты жадалі яшчэ і творчых поспехаў, бо ў нялёгкіх умовах зняволення Алесь Віктаравіч знаходзіць сілы і час, каб працаваць над новымі публіцыстычнымі творамі.

Удзел у напісанні паштовак салідарнасці прынялі бялыніцкія актывісты Партыі БНФ і кампаніі “Гавары праўду”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international