Берасцейскі гарвыканкам забараніў пікет у падтрымку Бяляцкага

2013 2013-08-02T09:19:15+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Берасцейскім прадстаўнікам праваабарончага цэнтра “Вясна” забаранілі праводзіць акцыю ў падтрымку палітзняволенага Алеся Бяляцкага, які знаходзіцца за сваю дзейнасць за кратамі ўжо два гады.

Берасцейскі праваабаронца Уладзімір Малей лічыць, што адмова ў правядзенні пакетавання - неправамерная:

- Парушаецца канстытуцыйнае права, права на свабоду слова, на правядзенне мірных сходаў, дэманстрацый. Рэальна правесці гэтае мерапрыемства немагчыма. Улада мае два стандарты: калі падаюць, напрыклад, “аўганцы”, таксама без дамоваў, то яны могуць адмовіць не па гэтай прычыне, а адказваюць, што ў гэты час, у гэтым месцы праводзіцца нейкае іншае масавае мерапрыемства. 

Па словах чыноўнікаў, пікет забаронены па прычыне парушэння закона “Аб масавых мерапрыемствах”, а таксама з-за адсутнасці спецыялізаваных дамоваў.

* * *

Заяўку на яго арганізацыю падаваў Уладзімір Вялічкін. У адмове чыноўнікі спасылаюцца на парушэнні закона  “Аб масавых мерапрыемствах”, зазначае праваабаронца. 

Яны звяртаюць ўвагу на адсутнасць дамоваў на абслугоўванне тэрыторыі дзяржаўнымі службамі.

- Як звычайна, я быў перакананы, што гэтыя мэты не задаволяць. Ну, а падставы для адмовы таксама з самага пачатку былі вядомыя. Іх на сённяшні дзень толькі 2. Першая – гэта невыкананне 6-га пункта закона «Аб масавых мерапрыемствах», дзе напісана, што заяўнік мусіць падпісаць дамову з міліцыяй, хуткай дапамогай і камунальнымі службамі. Другая – гэта тое, што ў тым самым месцы, у той самы час праводзяцца нейкія мерапрыемствы, запланаваныя мясцовымі ўладамі.

Адмову ў пікеце берасцейскі праваабаронца збіраецца абскарджваць у вышэйшых інстанцыях. Монамітынг быў запланаваны на 4 жніўня - другую гадавіну арышту праваабаронцы Алеся Бяляцкага.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international