viasna on patreon

Патэнцыйны кандыдат задае пытанне ЦВК адносна “маральна-этычных прынцыпаў”

2013 2013-08-02T01:07:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/solap-sluck.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Солап

Аляксандр Солап

Сябра грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду!” са Слуцку Аляксандр Солап звярнуўся з адкрытым лістом да старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзіі Ярмошынай. Нагодай для ліста сталі набліжаючыюся выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў.

Справа ў тым, што яшчэ падчас парламенцкай выбарчай кампаніі 2012 года спадар Солап меў намер зарэгістравацца кандыдатам па Слуцкай выбарчай акрузе. Дзеля гэтага ім была праведзена доўгая падрыхтоўчая праца, зарэгістраваная ініцыятыўная група, сабраная неабходная колькасць подпісаў. Аднак Слуцкая акруговая камісія рэгістраваць Аляксанадра Солапа ў якасці кандыдата адмовілася, прызнаўшы несапраўднымі 62 подпісы з 360 правераных. Паўторная ж праверка ЦВК выявіла, што з 62 подпісаў, прызнаных акруговай камісіяй несапраўднымі, такіх насамрэч толькі 9, і падстаў для адмовы спадару Солапу ў рэгістрацыі з гэтай прычыны няма.

Нягледзячы на адсутнасць юрыдычных падстаў, Цэнтрвыбаркам адомовіў Аляксандру Солапу ў рэгістрацыі ў якасці кандыдата “па маральна-этычных меркаваннях”. Сакратар ЦВК Мікалай Лазавік заявіў тады ў прысутнасці журналістаў, што ён кожны дзень атрымліваў лісты з просьбамі “не рэгістраваць Солапа, таму што ён злачынец”. Сам Алаяксандр Солап ніколі не хаваў таго факту, што раней прыцягваўся да адказнасці. Аднак, адбыццё адмеранага пакарання і адсутнасць правпарушэнняў пасля абумовілі пагашэнне судзімасці і, адпаведна, не маглі быць перашкодай для рэгістрацыі ў якасці кандыдата. Нават Слуцкая акруговая камісія не змагла "зачапіцца" за мінулае спадара Солапа, выпраўленае законам і ім самім.

На бліжэйшых выбарах у мясцовыя Саветы дэптутатаў Аляксандр Солап вырашыў зноўку прыняць удзел у якасці кандыдата. Аднак пачынаць кампанію, на яго думку, магчыма толькі пасля вырашэння шэрагу пытанняў, якія ў сваім адкрытым лісце ён і адрасуе «нязменнай» кіраўніцы Цэнтрвыбаркаму Лідзіі Ярмошынай. У прывастнасці, спадар Солап цікавіцца, дзе ў заканадаўстве прапісаныя крытэры маральна-этычных прынцыпаў, якімі кіравалася ЦВК пры адмове ў рэгістрацыі яго кандыдатам у дэпутаты падчас парламенцкай кампаніі, ды задае старшыні ЦВК наступныя пытанні: “Як бы больш падрабязна азнаёміцца ​​з гэтымі маральна-этычнымі прынцыпамі, ці яны не пісаны, а трактаваць і ўжываць іх - гэта ваша выключнае права? Як мне вызначыць, ці падыходжу я па вашых маральна-этычных прынцыпах для ўдзелу ў будучай выбарчай кампаніі ў якасці кандыдата ў мясцовыя дэпутаты, і калі не, то чаму?”

У адкрытым лісце актывіст кампаніі “Гавары праўду!” нагадвае, што ў Беларусі на 100 тысяч чалавек насельніцтва прыпадае 440 зняволеных. У той жа час па колькасці асуджаных на 100 тысяч чалавек Беларусь займае другое месца ў Еўропе пасля Расіі. У 2012 годзе былі асуджаныя большасць кандыдатаў у прэзідэнты, а таксама іх паплечнікі па партыях, грамадскіх аб'яднаннях або грамадзянскіх кампаніях. Магчыма, для многіх з іх, а таксама ўсіх тых, хто калі-небудзь прыцягваўся да адказнасці, стаіць такое ж пытанне - ці варта ім пачынаць падрыхтоўку да выбарчай кампаніі і ці падыйдуць яны па маральна-этычных прынцыпах нашага ЦВК? Таму свае пытанні Аляксандр Солап лічыць не прыватнай справай а запытам тысяч грамадзян Беларусі.

https://mail.google.com/mail/u/0/images/cleardot.gif

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства