Моладзевы актывіст з Магілёву Яўген Сувораў таксама пакараны 7 суткамі адміністратыўнага арышту

2007 2007-04-02T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміў ПЦ "Вясна" праваабаронца Барыс Бухель 2 красавіка ў Магілёве адбыўся суд над яшчэ адным моладзевым актывістам, прэвентыўна затрыманым 24 сакавіка напярэдадні Дня Волі. Ён, як і Антон Усьцімчук, быў абвінавачаны супрацоўнікамі праваахоўных органаў у дробным хуліганстве, і двое сутак правёў у ізалятары часовага ўтрыманьня. 26 сакавіка судовае паседжаньне не адбылося.

Сёньня судзьдзя Ленінскага райсуду Магілёва Рубіс Тацьцяна Мікалаеўна вынесла пакараньне моладзеваму актывісту - 7 сутак адміністратыўнага арышту, аднак прысуд набудзе моц праз 5 дзён, калі за гэты час судовае рашэньне ня будзе абскаржданае згодна з дзеючым заканадаўствам.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international