Петрыкаў: на вёсцы больш чым на тры гады затрымліваецца толькі 1% маладых спецыялістаў

2013 2013-08-02T00:35:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/studenty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра бясхібную і пераможную палітыку дзяржавы па праграме «Адраджэння вёскі» грамадзяне нашай краіны чулі і бачылі па ўсіх інфармацыйных каналах шмат разоў. І пабудаваныя аграгарадкі, новенькія дамы ў якіх гасцінна чакаюць маладых спецыялістаў, і «беспрэцэдэнтныя» льготы і прэферэнцыі для тых, хто вырашыў звязаць свой лёс з сельскай гаспадаркай, і шчаслівыя твары маладых навасёлаў на фоне новых платоў і хат. Усё гэта нам знаёма.

Толькі вось лічбы гавораць іншае. Раённая газета «Петрыкаўскія навіны» змясціла кароткую нататку з загалоўкам «Моладзь мігрыруе».

Там гаворыцца, у прыватнасці, што «аналіз замацавання маладых спецыялістаў у раёне паказаў, што ў галіне адукацыі каля 70% іх не змяняюць месца працы на працягу 3-4 гадоў». Канечне, усе мы ведаем пра абавязковую адпрацоўку «бясплатнай адукацыі». Іншы малюнак у сельскай гаспадарцы Петрыкаўскага раёна. «Каля 50 % затрымліваюцца на тры гады і толькі 1% – на больш», - піша выданне.

Згодна звесткам раённай бальніцы, вышэйшую медыцынскую адукацыю атрымліваюць 15 студэнтаў чацвёртых і пятых курсаў з ліку ўраджэнцаў раёна. Але ў бальніцы адзначылі, што толькі пятая частка маладых спецыялістаў-медыкаў застаюцца на пастаянным месцы працы. Сёлета з 36 заказаных спецыялістаў прыходзяць толькі 5.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international