Бабруйск: звольнены сябра Свабоднага прафсаюза Беларускага

2013 2013-08-01T15:00:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/prafsajuzz.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

31 ліпеня на бабруйскім заводзе трактарных дэталяў і агрэгатаў быў звольнены Дзмітрый Курмаз, наладчык аўтаматычных ліній і агрэгатных станкоў 5 разраду. Ён працаваў на прадыпрыемстве з 2007 года, і ад таго часу не меў дысцыплінарных спагнанняў. Звольнены рабочы ўпэўнены, што ад яго пазбавіліся, бо ён з’яўляецца сябрам завадской пярвічкі СПБ.

“Кіраўніцтва не хавае, што кантракт са мной не прадаўжаецца, таму што я з'яўляюся сябрам свабоднага прафсаюза завода. Усе работнікі ўчастка здзіўлены і абураны гэтым рашэннем. Здзіўляе той факт, што на заводзе востра не хапае кваліфікаваных кадраў, і ў той жа самы час адміністрацыя завода раскідваецца гэтымі кадрамі направа і налева, пры гэтым дае аб'явы пра тое, што заводу патрабуюцца кваліфікаваныя работнікі”, - напісаў Дзмітрый Курмаз у заяве да міністра прамысловасці Беларусі, якую склаў, калі даведаўся пра звальненне.

Рабочы не верыць, што будзе адноўлены на працы. “Я не спадзяюся на Вашу абарону. Ёсць прынцыпы, якімі нельга паступіцца. Права, у якім прафсаюзе мне быць, дадзена мне, а не майму начальніку. Хачу проста паставіць у вядомасць, як на РУП «БЗ ТДіА» раскідваюцца спецыялістамі”, - гаварыцца ў заяве. Копію гэтага ліста Дзмітрый даслаў таксама гендырэктару МТЗ (ТДіА філіял гэтага прадпрыемства).

Рабочыя ўчасткаў, якія абслугоўваў на заводзе Дзмітрый Курмаз, былі абураныя такім рашэннем кіраўніцтва завода. Яны, у сваю чаргу, напісалі калектыўны зварот дырэктару прадпрыемства Аляксандру Аграновічу.

“Звяртаемся да Вас з хадайніцтвам аб падаўжэнні кантракту з наладчыкам 5-га разраду механазборачнага цэха № 1 Курмазам Д.М. За ўвесь час працы ён зарэкамендаваў сябе са станоўчага боку. Ускладзеныя на яго абавязкі выконвае якасна і хутка. У станочнікаў, чые станкі ён абслугоўвае, прэтэнзій і заўваг па яго працы няма. Надзейны таварыш, у калектыве карыстаецца павагай і заслужаным аўтарытэтам. Мы, работнікі механічнага ўчастка № 1 механазборачнага цэха № 1, здзіўлены такім рашэннем кіраўніцтва цэха, калі з высокакваліфікаваным наладчыкам, якім з'яўляецца Дзмітрый Курмаз, не працягваецца кантракт”, - гаварыцца ў заяве, пад якой падлпісаліся 25 калег звольненага рабочага.

-Я заяўляю, што звальненне Дзмітрыя Курмаза носіць палітычны характар, - кажа старшыня пярвічкі СПБ Міхаіл Кавалькоў. – Вось адміністрацыя завода часта абвінавачвае нас у палітызаванасці, хаця мы проста імкнемся абараняць правы рабочых. Вось тое, чым яны займаюцца зараз – гэта палітызаваны, перадузяты падыход да рабочага. Узгадайце нядаўні выпадак з Сяргеем Пічуговым, якога з цяжкасцю ўдалося узнавіць на працы. Што тычыцца Дзмітрыя, то тут мы не чакаем цуда. Замдырэктара па кадрам і ён жа ідэолаг завода Уладзімір Елісеенка не працаваў у адным цаху з Курмазам, але звальяне яго. А людзі, якія працуюць побач, высока цэняць яго прафесійныя навыкі, ніяк не могуць паўплываць на сітуацыю! Я расцэньваю гэта як знішчэнне нашай прафсаюзнай суполкі, бо звальняюць тых, хто не баіцца выказаць сваё меркаванне. Аграновіч і Елісеенка не ўсведамляюць, што з часам могуць патрапіць у падобную сітуацыю, - каментуе Міхаіл Кавалькоў звальненне Дзмітрыя Курмаза.

 

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international