Студэнт Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту Ігар Случак, на якога ў пачатку лютага ціснулі спэцслужбы, атрымаў адказ на сваю скаргу ў КДБ

2007 2007-04-02T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Нехта Сяргей Пырх, які прадставіўся капітанам КДБ, неаднаразова і настойліва прапаноўваў Случаку даносіць пра настроі сярод студэнтаў і выкладчыкаў — Пырх спачатку абяцаў матэрыяльную кампэнсацыю, а потым стаў пагражаць студэнту.

Случак адмовіўся ад супрацоўніцтва і зьвярнуўся зь пісьмовым запытам ў КДБ — ён папрасіў растлумачыць яму гэту сытуацыю. І вось, 16 сакавіка Случака выклікалі позвай на допыт у гэтую установу па справе Маладога Фронту. На допыце, па словах Случака, зь ім размаўлялі жорстка ды пагражалі. Адзін з супрацоўнікаў згадаў заяву студэнта і зьдзекліва прапанаваў лічыць гэты допыт вусным адказам на ягоны зварот.

Радыё Рацыя паведаміла, што на мінулым тыдні Случак нарэшце дачакаўся ўжо афіцыйнага пісьмовага адказу з КДБ — ліст вельмі фармальны і базуецца на вытрымках з закону аб апэратыўна-пошукавай дзейнасьці. Чэкісты, паводле адказу, маюць права апытваць грамадзянаў і прыцягваць іх да супрацы, а грамадзяне маюць права адмовіцца. Пра жорсткасьць абыходу з грамадзянамі, пагрозы ім з боку капітана Пырха ды іншых супрацоўнікаў — ані слова.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international