Гарадзенскіх праваабаронцаў чыноўнікі не лічаць патрэбным інфармаваць пра лёс заяўкі на пікет у падтрымку Алеся Бяляцкага

2013 2013-07-31T18:45:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bialiacki_kraty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Бяляцкі падчас суду

Алесь Бяляцкі падчас суду

Да канца сённяшняга дня – 31 ліпеня – з Гарадзенскага гарвыканкаму не прыйшло ніякага адказу на заяўку праваабаронцаў Віктара Сазонава, Рамана Юргеля і Уладзіміра Хільмановіча.

19 ліпеня бягучага году яны падалі заяўку на пікет да другой гадавіны арышту і зняволення Алеся Бяляцкага, які плануюць зладзіць 4 жніўня. Месцам, пазначаным у заяве, быў указаны Каложскі парк. Паводле закону, які рэгулюе правядзенне масавых мерапрыемстваў, органы мясцовай улады абавязаны даць адказ заяўнікам не пазней чым за 5 дзён да плануемага пікету ці мітынгу. У іншых мясцовасцях праваабаронцы адказы, хоць і адмоўныя, атрымалі. У Гародні ж чыноўнікі хіба не лічаць патрэбным нават інфармаваць заяўнікаў і выконваць нормы заканадаўства.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international