Пікеты ў падтрымку Алеся Бяляцкага ў Віцебску забароненыя

2013 2013-07-31T14:40:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bialiacki-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Старшыня ПЦ "Вясна" Алесь Бяляцкі падчас суду

Старшыня ПЦ "Вясна" Алесь Бяляцкі падчас суду

Заяўкі былі пададзеныя на 4 пікеты, якія віцебскія праваабаронцы меркавалі зладзіць 4 жніўня. У гэты дзень споўніцца  два гады, як кіраўнік Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі знаходзіцца  за кратамі. Заяўнікам  Паўлу Левінаву і Леаніду Свеціку мясцовыя ўлады не далі дазволу на пікеты салідарнасці з Бяляцкім.

Павел Левінаў, прадстаўнік РПГА «Беларускі Хэльсынскі камітэт» па Віцебску і Віцебскай вобласці, падаваў тры заяўкі ў тры раённыя адміністрацыі Віцебску . Яшчэ аднy заяўку накіраваў у адміністрацыю Чыгуначнага раёну праваабаронца Леанід Свецік. Абодва праваабаронцы атрымалі адмовы на падставе таго, што яны не заключылі дамоваў на абслугоўванне акцый, як гэтага патрабуе рашэнне гарвыканкаму № 881.

Рашэнне Віцебскага гарвыканкама ад 10.07.2009 года № 881 супярэчыць беларускаму заканадаўству і не дазваляе грамадзянам рэалізаваць свае права на публічнае выказванне думак, лічаць праваабаронцы.  Так, паводле гэтага рашэння, арганізатары мусяць разам з заяўкай падаваць у раённыя адміністрацыі і копіі дамоваў  на абслугоўванне мерапрыемстваў. Але адказныя структуры адмаўляюцца ад заключэння дамоваў з актывістамі паводле розных прычынаў. А некалькі разоў заяўнікам наўпрост казалі, што заключаць дамоваў не будуць, пакуль няма станоўчага рашэння раённых адміністрацый.
Віцебскія актывісты ўжо не першы год спрабуюць дамагчыся зменаў у рашэнні гарвыканкаму. Пакуль безвынікова. І за апошнія тры гады ў Віцебску не было дазволена ніводнай акцыі паводле ініцыятывы апазіцыйных актывістаў. Апошнія адмовы атрымалі арганізатары пікетаў салідарнасці з праваабаронцам Алесем Бяляцкім.

Алесь Бяляцкі быў арыштаваны 4 жніўня 2011 году. Яго абвінавацілі ва ўтойванні прыбыткаў у буйным памеры і асудзілі на чатыры з паловай гады калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Праваабаронцы лічаць справу Бяляцкага палітычнай,  Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызналі яго  вязнем сумлення.

 

 

 

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international