Беларускіх чыноўнікаў скарачаюць, а затым ствараюць для іх новыя месцы працы?

2013 2013-07-30T20:58:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/chyny.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ужо каторы месяц гаворыцца пра скарачэнні, ці «аптымізацыі» да 30% беларускіх чыноўнікаў. Здавалася б – начальнікам наступіў час бяды. Але разам са скарачэннем ствараюцца новыя структуры, і новыя месцы працы. Напрыклад, вось што (піша раённая газета «Хойніцкія навіны»: указам прэзідэнту «Аб некаторых мерах па аптымізацыі сістэмы дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных арганізацый і колькасці іх працаўнікоў» з 1 ліпеня 2013 году пры Міністэрстве гандлю створана новая структура – Упраўленне кантролю спажывецкага рынку. Узначаліў яе наш зямляк Валер'ян Бяспалы».

Выданне тлумачыць, што інспекцыя будзе кантраляваць выкананне заканадаўства аб правілах гандлю, выкананне работ, аказанне паслуг, патрабаванняў да якасці рэалізуемых тавараў, дысцыпліне і абароне спажывецкага рынку. Па інфармацыі газеты, на 60-80% усіх прадпрыемстваў гандлю і грамадскага харчавання сістэматычна выяўляюцца розныя парушэнні правіл гандлю і абслугоўвання грамадзян. Таму стаіць задача супрацьстаяць правапарушэнням і папярэджваць іх.

Толькі няўжо раней у Беларусі ніякія праваахоўныя і кантралюючыя структуры не звярталі ўвагу на спажывецкі рынак, няўжо гэтымі пытаннямі не займалася, напрыклад, санстанцыя, ці Камітэт дзяржаўнага кантролю?

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international