У Баранавічах і Гомелі забаранілі правядзенне пікета ў падтрымку палітвязняў

2013 2013-07-30T14:27:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/houshapravaabaronca.jpg
Праваабаронца Сяргей Гоўша

Праваабаронца Сяргей Гоўша

Чыноўнік у Баранавічах паведамляе, што вуліца Леніна не з’яўляецца месцам правядзення масавых мерапрыемстваў, таму ў правядзенні пікета гарвыканкам адмаўляе.

Між тым, як адзначае Сяргей Гоўша, і на згаданай вуліцы, і на аднаіменнай плошчы БРСМ ды іншыя праўладныя арганізацыі ладзяць свае мерапрыемствы і ніхто ім нічога не забараняе.

Нагадаем, пікет планавалася правесці каля фантана ў цэнтры горада 4 жніўня, як патрабаванне вызвалення праваабаронцы Алеся Бяляцкага і іншых палітвязняў. Напярэдадні стала вядома, што ў Гомелі не дазволілі правядзенне шэсця ў падтрымку палітвязняў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international