“Вольны горад” зноў вінавацяць у паклёпе

2013 2013-07-30T14:14:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/volny-gorad-krych-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адміністрацыя КУП “Чэрыкаўскае ПМК-280” падала чарговы пазоў у суд Крычаўскага раёна, у якім зноў вінаваціць газету “Вольны горад” у дыскрэдытацыі кіраўніцтва прадпрыемства і падрыве дзелавой рэпутацыі ПМК-280.

Падставай для пазова паслужыў артыкул “З абвяржэннем пачакаем”, падпісаны Ганнай Владавай, які быў змешчаны ў нумары газеты “Вольны горад” ад 29 чэрвеня.

Паводле пазоўнікаў, змешчаныя ў гэтым артыкуле звесткі пра тое, што з працаўнікамі Чэрыкаўскай ПМК-280 Байгала і Коневым, якія выступалі сведкамі ў судзе пры разглядзе папярэдняй справы па пазову КУП “Чэрыкаўскае ПМК-280”, не заключаны адпаведным чынам працоўныя кантракты, не адпавядаюць рэчаіснасці. ПМК-280 просіць суд Крычаўскага раёна прызнаць апублікаваныя звесткі не адпавядаючымі рэчаіснасці і абавязаць выдаўца газеты Уладзіміра Кудраўцава і рэдактара Сяргея Няроўнага апублікаваць у “Вольным горадзе” абвяржэнне.

Пазоўнікі нават прыклалі да пазову тэкст абвяржэння, які павінен быць надрукаваны ў “Вольным горадзе”.

Паводле рэдактара газеты “Вольны горад” Сяргея Няроўнага, суд Крычаўскага раёна разгледзіць чарговы пазоў КУП “Чэрыкаўскага ПМК-280” да газеты “Вольны горад” 29 жніўня ў 10-00.

“Я сам яшчэ позву на суд не атрымліваў, аднак Уладзіміру Кудраўцаву яе ўручылі яшчэ ў пятніцу 26 ліпеня, - распавядае Сяргей Няроўны. – Ён якраз быў у канцэлярыі суда Крычаўскага раёна, дзе высвятляў лёс  нашай скаргі ў Магілёўскі абласны суд на папярэдняе рашэнне суда Клімавіцкага раёна па пазову таго жд Чэрыкаўскага ПМК-280. Тады мы і даведаліся, што ПМК-280 падала чарговы пазоў, у якім зноў вінаваціць нас у дыскрэдытацыі і падрыве дзелавой рэпутацыі.

Між тым, у артыкуле “З абвяржэннем пачакаем” напісана толькі тое, што казалі самі сведкі, працаўнікі ПМК-280, у судзе пры разглядзе папярэдняй справы. А казалі яны пра тое, што працоўных дамоў у іх на руках няма, гэта чулі прысутныя ў зале суда. Наогул, у артыкуле “З абвяржэннем пачакаем” працытаваны тэкст звароту выдаўца газеты “Вольны горад” Уладзіміра Кудраўцава ў Крычаўскую міжраённую інспекцыю па працы, дзе ён просіць спецыялістаў інспекцыі праверыць дзейнасць Чэрыкаўскага ПМК -280 з улікам агучаных падчас судовага паседжання сведчанняў яго працаўнікоў”.

На думку Сяргея Няроўнага, чарговы пазоў у суд з боку Чэрыкаўскага ПМК-280 ініцыяваны мясцовымі ідэолагамі і райвыканкамаўскіамі чыноўнікамі.

“Наколькі нам вядома, крытычныя артыкулы ў “Вольным горадзе” вельмі нервуюць старшыню Чэрыкаўскага райвыканкама Мікалая Кадаценку і мясцовых чыноўнікаў ад ідэалогіі. Па нашых звестках, яны зараз знаходзяцца ў пэўнай эйфарыі пасля таго, як 17 чэрвеня суд Крычаўскага раёна вынес рашэнне на карысць Чэрыкаўскага ПМК-280 і абавязаў нас апублікаваць абвяржэнне. З дапамогай чарговага пазова зноў спрабуюць заткнуць нам рот. Кіраўніцтва ж Чэрыкаўскага ПМК-280 – людзі паднявольныя, робяць тое, што загадае вышэйстаячае кіраўніцтва. Тым больш, што праблем у працы прадпраемства больш чым дастаткова. Пра гэта пісала нават чэрыкаўская дзяржаўная раённая газета. Ну а тое, як крытыкуе беларускіх будаўнікоў Аляксандр Лукашэнка, чулі ўсе”, - кажа Сяргей Няроўны.

Па словах Сяргея Няроўнага, журналісты “Вольнага горада” будуць працягваць змагацца і за адмену папярэдняга выраку суда Крычаўскага раёна аб публікацыі абвяржэння.

“Сёння з раніцы мы былі судзе Крычаўскага раёна, там суддзя Курылін нам паведаміў, што касацыйная скарга Уладзіміра Кудраўцава ў Магілёўскі абласны суд на рашэнне суда Крычаўскага раёна ад 17 чэрвеня не пойдзе, бо парушаны тэрміны падачы скаргі. Аднак мы не збіраемся здавацца, будзем падаваць скаргу ў абласны суд, дзе будзем прасіць аднавіць тэрміны падачы скаргі і разгледзець справу па сутнасці. Суддзя Курылін паабяцаў, што гэту скаргу ён прапусціць.

Судовыя выканаўцы дасылалі нам позвы з патрабаваннем выканаць рашэнне суда Крычаўскага раёна ад 17 чэрвеня і апублікаваць абвяржэнне выкладзенай у артыкуле “Прыгонныя” інфармацыі ў газеце “Вольны горад”, пагражалі распачаць супраць нас адміністрацыйную справу. Але пакуль штрафных санкцый не прымянялі, на маю думку, усё ж чакаюць, ці будзе разгледжана наша скарга ў абласным судзе”, - выказвае меркаванне Сяргей Няроўны.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international