У адказе ГА БАЖ начальнік мінскай міліцыі запэўнівае, што “прыняты канкрэтныя меры па недапушчэнні парушэнняў”

2007 2007-04-02T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” атрымала адказ з галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама на свой зварот, у якім патрабавалася выконваць заканадаўства аб СМІ супрацоўнікамі праваахоўных органаў і не парушаць правы журналістаў падчас вулічных масавых акцый.

У лісце ад 30 сакавіка за подпісам начальніка ўпраўлення Анатоля Куляшова паведамляецца, што зварот разгледжаны “дакладна і ўсебакова”, з супрацоўнікамі “ў чарговы раз” абмеркаваныя палажэнні і патрабаванні Закона “Аб друку і іншых СМІ”, “прыняты канкрэтныя меры па недапушчэнні парушэнняў”.

Кіраўнік сталічнай міліцыі запэўніў, што імі “даўно занятая пазіцыя ўмацавання партнёрскіх узаемаадносін з журналістамі”, а мінскія міліцыянеры “зацікаўленыя ў развіцці паўнавартасных і даверлівых адносін з усімі рэспубліканскімі і сталічнымі СМІ”.

Нагадаем, 22 сакавіка, напярэдадні запланаванай на 25 сакавіка масавай дэманстрацыі – Дня Волі, БАЖ накіраваў лісты міністру ўнутраных спраў Беларусі Уладзіміру Навумаву і начальніку ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама Анатолю Куляшову, дзе, спасылаючыся на беларускае заканадаўства аб СМІ, патрабаваў не перашкаджаць журналістам працаваць у ходзе падобных акцый і тым самым не парушаць нормы закона.

Тым ня менш, 25 сакавіка супрацоўнікі міліцыі не дапусцілі журналістаў на Кастрычніцкую плошчу. Таксама падчас выканання службовых абавязкаў пацярпелі карэспандэнтка “Еўрапейскага радыё для Беларусі” Алёна Андрэева і журналістка польскага інфармагенцтва «PAP» Бажэна Кузавінска.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international