Суд адхіліў скаргу Тамары Сяргей на Генпракуратуру

2013 2013-07-30T11:39:21+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sirhej_tamara.jpeg
Юрыст Тамара Сяргей

Юрыст Тамара Сяргей

Суд Цэнтральнага раёна Мінска не задаволіў скаргі праваабаронцы Тамары Сяргей на неправамерныя дзеянні Генеральнай пракуратуры.

Сёлета 23 красавіка Тамара Сяргей атрымала ў Генпракуратуры Беларусі афіцыйнае папярэджанне. У ім сказана, што калі праваабаронца не спыніць сваю дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі, то супраць яе завядуць крымінальную справу паводле артыкула 193-заўв. Крымінальнага кодэкса.

«На жаль, суд не прадэманстраваў, што ён высокі суд, а прадэманстраваў поўную згоду з прадстаўніком пракуратуры. Гэта было відаць па паводзінах суддзі. І гэта самы непрыемны асадак. Суддзя нават не даваў мне магчымасці даць поўныя тлумачэнні. І двойчы адмаўляў у хадайніцтве выклікаць сведак, якія хацелі сведчыць, што яны ставяць подпісы пад калектыўнымі зваротамі, бо маюць уласныя мэты і спадзеў вырашыць іх супольна з іншымі грамадзянамі. Суд адмовіўся задаволіць маю скаргу і прадэманстраваў грэблівае стаўленне да нас», — сказала Тамара Сяргей.

19 красавіка актывісты ініцыятывы «Супраць беззаконня ў судах і пракуратуры» спрабавалі перадаць Аляксандру Лукашэнку, які выступаў з пасланнем да Нацыянальнага сходу, петыцыю з просьбай разгледзець іх скаргі, бо тыя шмат гадоў застаюцца без увагі чыноўнікаў і суддзяў. Сярод удзельнікаў акцыі была і праваабаронца Тамара Сяргей. Яе, а таксама яшчэ больш за 10 актывістаў да будынка Нацыянальнага сходу не пусціла ахова Аляксандра Лукашэнкі. Удзельнікаў акцыі міліцыянты штуршкамі і пагрозамі прымусілі сысці з плошчы Незалежнасці.

Большасці актывістаў ініцыятывы «Супраць беззаконня ў судах і пракуратуры» чыноўнікі адмаўляюць у перапісцы. Петыцыя, якую актывісты адправілі 19 красавіка Аляксандру Лукашэнку поштай, стала 39-й па ліку за час дзейнасці ініцыятывы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international