viasna on patreon

Шэсце ў падтрымку Алеся Бяляцкага ў Гомелі ўлады не дазволілі

2013 2013-07-29T11:55:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bialiacki_sud3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Бяляцкі

Алесь Бяляцкі

Шэсце ў падтрымку Алеся Бяляцкага ў Гомелі ўлады не дазволілі, бо па маршруту шэсця размешчаны падземны пераход і будынак выканкаму.

 

Гомельскі гарвыканкам разглядзеў заяву грамадзян Юрыя Варонежцава, Леаніда Судаленкі і Анатоля Паплаўнага на правядзенне вулічнага шэсця і не даў на масавае мерапрыемства дазвол. Нагадаем, у Гомелі 4 жніўня планавалася правядзенне вулічнага шэсця з мэтай выказвання пратэсту супраць крымінальнага пераследу праваабаронцы Алеся Бяляцкага і іншых палітычных зняволеных.

Цікава, што гарвыканкам нават рашэнне не прымаў па дадзенаму пытанню, як таго патрабуе заканадаўства, а даслаў заяўнікам паведамленне «Аб разглядзе заявы на масавае мерапрыемства». Там гаворыцца, што «узгадніць масавае мерапрыемства не ўяўляецца магчымым, таму што заяўленае месца правядзення вулічнага шэсця (пешаходная частка вуліцы Савецкая) не адпавядае патрабаванням закону «Аб масавых мерапрыемствах». Намеснік старшыні гарвыканкаму Аксана Рудзянок патлумачыла ў лісце, што па маршруту шэсця размешчаны на адлегласці менш за 50 метраў падземны пешаходны пераход, а таксама будынкі выканаўчых органаў.

Чыноўніца дадала, што заяўнікі не выканалі патрабаванне рашэння гарвыканкаму «Аб масавых мерапрыемствах» і не заключылі платныя дамовы з міліцыяй, «хуткай» і камунальнымі службамі. Але, як паказвае практыка, такія дамовы заключыць немагчыма – бо  ні «хуткая», ні «міліцыя» не заключаюць дамовы, пакуль няма дазволу гарвыканкаму.

«Мы ў першы раз замовілі не пікеты, а менавіта шэсце, якое, як зразумела, на пляцоўцы каля ДК таварыства глухіх «Віпра» (адзіная пляцоўка ў горадзе для масавых мерапрыемстваў) не правядзеш. Звяртае ўвагу той факт, што чыноўнікі нават рашэння не прымалі, а абмежаваліся фармальнай адпіскай. Улада па-ранейшаму смела бярэ на сябе адказнасць за парушэнне канстытуцыйных правоў сваіх грамадзян. Будзем абскарджваць тую паперку ў судзе», - пракаментаваў Леанід Судаленка.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства