Лісты Францкевіча не даходзяць: турэмны цэнзар сышоў у адпачынак

2013 2013-07-29T09:41:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Ад палітвязня Аляксандра Францкевіча даходзяць не ўсе лісты. Аб гэтым сайту charter97.org паведаміла яго маціТаццяна Францкевіч.

«Цэнзар сышоў у адпачынак, таму лісты цяпер рэдка даходзяць. Пісаў, што ўсё нармальна, толькі праблема з камарамі. Спрэі супраць камароў забароненыя. Можна высылаць пласцінкі і то не ўсім. Я выслала, і Сашу перадалі, але я ведаю, што ў іншых зонах гэта забаронена», – адзначыла маці палітычнага вязня.

Яна дадала, што ў пачатку лета Аляксандра пасадзілі ў ШІЗА на пяць дзён.

«На той момант у калоніі змянялася начальства, а зампаліт дрэнна ставіўся да Сашы. У іх адбыўся канфлікт і, як следства, парушэнне рэжыму і пяць дзён штрафнога ізалятара. Але цяпер начальства памянялася, усё больш менш ціха і спакойна, сына не чапаюць. 3 верасня ён павінен выйсці. Саша напісаў, што ў яго ў калоніі павінен адбыцца суд, і яму павінны ўсталяваць тып і тэрмін нагляду. У сярэдзіне жніўня да яго паедзе адвакат, каб удакладніць дату вызвалення і ва ўсім пераканацца, бо зона знаходзіцца ў лесе, а да бліжэйшай станцыі 20 кіламетраў пешшу», – падсумавала Таццяна Францкевіч.

Нагадаем, у траўні 2011 года Аляксандр Францкевіч быў прыгавораны да трох гадоў пазбаўлення волі паводле «справы анархістаў». Яго абвінавацілі ў нападзе на шэраг дзяржаўных устаноў, а таксама ва ўзломе сайта Наваполацкага гарвыканкама. На судзе сваёй віны ён не прызнаў. Праваабаронцы лічаць Францкевіча палітычным зняволеным і патрабуюць яго неадкладнага вызвалення.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international