Брэст: рыхтуецца пікет супраць бездарожжа ў мікрараёне Паўднёвы

2013 2013-07-29T09:40:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/daroga.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміў адзін з арганізатараў акцыі Ігар Маслоўскі, падчас пікету плануецца выказаць пратэст у сувязі з ігнараваннем мясцовымі уладамі патрабаванняў, выкладзеных у калектыўным звароце, які падпісалі больш чым 1100 чалавек.

Ініцыятары збору подпісаў пад гэтым зваротам дамагліся рамонту дарогі паміж вуліцамі Ракасоўскага і Жукава, якая была моцна пашкоджана, аднак мясцовыя ўлады адмовіліся рабіць тратуар побач з гэтымі вуліцамі, палічыўшы гэта чамусьці “немэтазгодным”.

“Як можна праектаваць і будаваць новы мікрараён Паўднёвы без абсталяваных тратуарных дарожак, што вядуць да прыпынку грамадскага транспарту? – здзіўлены Ігар Маслоўскі. - Тут альбо непрафесійны падыход, альбо грошы, запланаваныя на будаўніцтва, кудысьці зніклі. Гэтае пытанне мы публічна зададзім кампетэнтным органам, а таксама запрашаем іх супрацоўнікаў прыйсці на наш пікет, які мы запланавалі на сярэдзіну жніўня”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international