Незалежнага журналіста не пусцілі на сход вяскоўцаў

2013 2013-07-29T09:08:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/lupach-dzmitryj.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Зміцер  Лупач не змог трапіць на сход жыхароў вёскі Дзеркаўшчына, дзе 28 ліпеня абмяркоўвалася  забарона гадаваць свіней у 5-кіламетровай зоне ад свінакомплексу “Маліноўшчына”. Перасцярога выклікана небяспекай распаўсюду афрыканскай чумы свіней, а якую пагрозу ўяўляў сабой журналіст – невядома.

 Зміцер Лупач распавёў, што міжволі мог стаць прычынай для звальнення ўчастковага міліцыянта:

"Толькі мяне ўбачыўшы, старшыня нашага Глыбоцкага райвыканкаму Алег Морхат  звярнуўся да намесніка начальніка міліцыі Глыбоцкага раёна Віктара Адамовіча. Маўляў, хто Лупача прапусціў і дзе ўчастковы. Сёння ж звольніць участковага з працы. Бо раптам у мяне з сабою ёсць аўтамат, і я ўсіх тут парастраляю".

Адкуль такія падазрэнні ў кіраўніка раёна, журналіст не ведае. На сход Зміцера Лупача не пусцілі, бо ён – не жыхар Дзеркаўшчыны. Зрэшты, міліцыяй страшылі і тых, хто быў на сходзе: прагучаў загад прыбраць з прыватных гаспадарак усіх свіней. А адносна тых, хто гэтага не зробіць,  “будуць прынятыя меры, будзе падключаны РАУС”, -- распавёў спадар Лупач.

Паўплываць на людзей праз незалежную прэсу прысутныя на сходзе кіраўнік раёна, прадстаўнікі раённай ветслужбы, аховы прыроды, кіраўніцтва сельсавета і мясцовага сельгаспрадпрыемства не вырашыліся. А мясцовыя жыхары, у сваю чаргу, казалі пра тое, што запалохванні міліцыяй ды "іншымі мерамі" – гэта парушэнне іх правоў. Бо замест сур'ёзных аргументаў  яны чулі толькі пагрозы. Аднак ніякага афіцыйнага загаду, каб знішчыць усіх свіней на вёсцы і больш не заводзіць, ім не паказалі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international