Палітвязні атрымаюць віншаванні з Віцебску (фота)

2013 2013-07-29T09:00:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vic-palitv-list-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Лісты і паштоўкі з пажаданнямі моцы духу, надзеі і веры накіравалі палітзняволеным віцебскія актывісты. Меркавалася, што допісы дойдуць у месцы зняволення  ў дні, бліжэйшыя да даты прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце Беларусі.

Зрэшты, калі палітвязні атрымаюць лісты -- залежыць ад працы цэнзараў. Але словы падтрымкі ніколі не бываюць лішнімі. Некаторыя з віцебскіх актывістаў лістуюцца з палітвязнямі стала – прыкладам, Адляксей Гаўруцікаў, сябар і аднадумца Міколы Статкевіча. А некаторыя пішуць не часта, але іхныя пажаданні не менш шчырыя.

"Вельмі важна пісаць лісты вязням, якіх мы лічым палітычнымі, каб гэтыя людзі ведалі нашу падтрымку і салідарнасць з імі, нашу надзею як найхутчэй убачыць іх на свабодзе",-  гаворыць актывіст партыі БНФ Кастусь Смолікаў.

“ Гэтыя акцыі вельмі патрэбны,  таму што чалавек, які ізаляваны ад грамадства, пачувае сябе адзінокім. І любое слова падтрымкі з волі дае яму стымул і надзею, падымае настрой і дае сілы дачакацца вызвалення,”- працягвае актывістка той жа партыі Галіна Магучая.

“Наяўнасць палітзняволеных – гэта ганьба для краіны. Я салідарная з тымі мужнымі людзьмі, якія цяпер знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі па палітычных матывах. Я ганаруся іх сілай духу, жадаю ім найхутчэйшага вызвалення", -- кажа каардынатарка кампаніі "Гавары праўду” Лідзія Сагідуліна.

Алена Фаміна, прыхільніца БСДП (Народная Грамада), лічыць неабходным праводзіць акцыі салідарнасці з палітвязнямі, а таксама падтрымліваць іх сваякоў:

"Мы падпісалі шмат паштовак палітвязням, але не ўсе яны, верагодна, дойдуць да адрасатаў… Але галоўнае, что сваякі палітвязняў павінны ведаць – гэта што яны не адзінокія, што мы перажываем за іхных блізкіх, якія вымушаны знаходзіцца за кратамі, мы будзем маліцца за тое, каб родныя людзі сустрэліся, абняліся, парадаваліся адно аднаму як мага хутчэй!  Я шматкроць сустракалася з рознымі людзьмі падчас выбарчых кампаній і хачу сказаць, што ў нас няма абыякавых да ўсяго таго, што робіцца ў краіне, няма тых, хто не спачуваў бы палітвязням за каратамі".

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international