Слонім: актывіст вымушаны звольніцца пад прэсінгам дырэктара

2013 2013-07-28T18:30:48+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/marchyk-viktar-slonjpg.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віктар Марчык

Віктар Марчык

У пачатку красавіка гэтага года са Слонімскай птушкафабрыкі быў звольнены на падставе п. 4 арт. 42 Працоўнага кодэкса РБ за сістэматычнае парушэнне працоўнай дысцыпліны працаўнік аховы фабрыкі, адзін з актывістаў Слонімскага аб'яднання дэмакратычных сіл Віктар Марчык.

Аднак сваё звальненне Віктар палічыў незаконным і падаў пазоў у суд Слонімскага раёна аб абароне сваіх працоўных правоў. Нядаўна Слонімскі раённы суд разгледзеў справу і вынес рашэнне аднавіць Віктара Марчыка на ранейшым месцы працы, а наймальніка абавязаў аплаціць час вымушанай адсутнасці работніка на працоўным месцы.

Пасля суда Віктар Марчык сітуацыю каментаваў так:

-Усё пачалося з таго, што я сутыкнуўся з парушэннем працоўных правоў рабочых на фабрыцы з боку наймальніка і стаў на іх абарону. З мэтай абароны працоўных правоў я звяртаўся ў розныя інстанцыі, што, вядома ж, не падабалася наймальніку, і на мяне пачаўся ціск. Адну за другой я пачаў атрымліваць заўвагі, вымовы і быў пазбаўлены 13-ай зарплаты. Для таго, каб дамагчыся справядлівасці, я быў вымушаны звярнуцца з іскавымі заявамі ў суд. І суд практычна цалкам задаволіў мае іскавыя патрабаванні. Аднак, не дачакаўшыся рашэння суда, дырэктар птушкафабрыкі Дзмітрый Зайкоўскі паспяшаўся звольніць мяне на падставе п. 4 арт. 42 Працоўнага кодэкса РБ за быццам бы сістэматычнае парушэнне працоўнай дысцыпліны. Вядома ж, я з гэтым катэгарычна быў не згодны і падаў іскавую заяву ў суд аб аднаўленні мяне на ранейшым працоўным месцы. Шчыра кажучы, спачатку ў мяне не было стоадсоткавай упэўненасці ў тым, што атрымаецца дамагчыся справядлівасці. Аднак здавацца я не збіраўся і верыў, што ўсё павінна атрымацца. Я спадзяваўся, што мне акажа дапамогу прафсаюз, які дзейнічае на птушкафабрыцы, але памыліўся. Як аказалася, гэты прафсаюз абараняе не рабочага, а наймальніка. Таму я вырашыў звярнуцца ў Беларускі незалежны прафсаюз, і з яго боку мне была аказана кваліфікаваная дапамога. Дзякуючы гэтаму я здолеў дамагчыся справядлівасці.

Віктара Марчыка аднавілі на працу на пасаду работніка аховы фабрыкі. Але дырэктар фабрыкі Дзмітрый Зайкоўскі пастаянна стаў ціснуць на Віктара, прымушаў выконваць не толькі сваю працу ахоўніка, але і секчы дровы, касіць, грузіць і г.д. Віктар Марчык напісаў заяву на звальненне. 26 ліпеня яго звольнілі.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international