Скаргі на Салігорскі тэлеканал накіраваны ў пракуратуру, суд і ідэалагічны аддзел

2013 2013-07-27T13:15:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/malochka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віктар Малочка (Cалігорск)

Віктар Малочка (Cалігорск)

Салігорскі актывіст партыі АГП Віктар Малочка накіраваў скаргі на мясцовы тэлеканал у Мінскі абласны суд, пракуратуру Салігорскага раёна і ідэалагічны аддзел раённага выканкаму. Цяжбу з дзяржаўнымі тэлевізіёншычкамі актывіст вядзе з-за адмовы апошніх паставіць у эфіры ў сакавіку 2013 года віншаванні з 95-годдзем Беларускай Народнай Рэспублікі ды адказамі на свае звароты на рускай мове.

Яшчэ напачатку ліпеня Віктар Малочка накіраваў іскавую заяву на дзяржаўнае прадпрыемства “Салігорскі тэлевізійны канал” у суд Салігорскага раёна, але суддзя Ала Трафімчу адмовіла актывісту АГП ва ўзбуджэнні грамадзянскай справы. Такое рашэнне суда было абгрунтаванае тым, што заяўнік не прайшоў працэдуру папярэдняга пазасудовага разбіральніцтва.

- Вызначэнне суда Салігорсакага раёна інакш як абсурдным не назавеш, а таму я вырашыў адназначна абскардзіць яго ў абласным судзе, - кажа Віктар Малочка. - Звярнуўся я са скаргай на тэлеканал і ў ідэалагічны аддзел выканкаму, які суддзя Ала Трафімчук у сваім судовым вызначэнні назвала кампетэнтным органам, адказным за разгляд скаргаў па пытаннях “эксплуатацыі сістэм кабельнага тэлебачання”. Ад Салігорскай пракуратуры ў такіх пытаннях знайсці справядлівасці бадай немагчыма, але накіраваў скаргу і ім.

Актывіст партыі АГП абяцае і надалей працягнуць сваю барацьбу за моўную роўнасць ды пашырэнне сферы ўжывання беларускай мовы ў эфіры Салігорскага тэлеканала. Дзеля гэтага ён гатовы выкарыстаць усе магчымыя прававыя сродкі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international