Водгукі 25 сакавіка: Антон Усьцімчук з Магілёву пакараны 7 суткамі адміністратыўнага арышту

2007 2007-04-02T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Нагадаем, што моладзевы актывіст быў затрыманы 24 сакавіка нарадам міліцыі каля свайго дому, пасьля чаго дастаўлены ў РАУС "дзеля высьвятленьня асобы". У пастарунку супрацоўнікі праваахоўных органаў склалі на Антона Усьцімчука пратакол аб зьдзяйсьненьні ім дробнага хуліганства (нібыта ён брыдкасловіў). Да суду актывіст двое сутак правёў у ізалятары часовага ўтрыманьня, аднак судовае паседжаньне, якое пачалося 26 сакавіка, было перанесенае з прычыны няяўкі на яго сьведкаў.

Сёньня, 2 красавіка, судзьдзя Бурака Сьвятлана Віктараўна разгледзела матэрыялы адміністратыўнай справы, заведзенай на моладзевага актывіста, і прызнала яго віну ў зьдзясьненьні правапарушэньня па арт. 17.1 КаАП даказанай трыма сьведкамі, адзін з якіх быў міліцыянт, а двое іншых невядомымі асобамі, якіх Антон Усьцімчук падчас затрыманьня ня бачыў. Вынесенае пакараньне - 7 сутак адміністратыўнага арышту.

Судовае паседжаньне над другім затрыманым у гэты ж дзень магілёўскім моладзевым актывістам Яўгенам Суворавым, таксама перанесеным з 26 сакавіка, адбудзецца ў 15-00.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international