Барысаў: жыхары адваявалі асяроддзе пражывання

2013 2013-07-26T16:42:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/milavidy-lesapaval.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Жыхары былога ваеннага гарадка Печы, які цяпер перадаецца на баланс барысаўскіх камунальнікаў, сумеснымі намаганнямі змаглі супрацьстаяць высечцы цэнтральнай алеі і адстаяць сваё права на экалагічна нармальнае асяроддзе пражывання.

Жыхары былога ваеннага гарадка Печы, які зараз уваходзіць у склад горада Барысава, разам дамагліся таго, каб іх мікрараён застаўся зялёным і экалагічна нармальным для пражывання.

«Нам каштавала вялікіх намаганняў адваяваць зялёную зону, - распавядае адна з актывістак абароны зялёных насаджэнняў у Печах Таццяна. - Прайшлі грамадскія слуханні з нагоды будаўніцтва вялікіх гандлёвых цэнтраў. Калі б мы не супрацьстаялі рашэнню ўлад, засталіся б без дрэў і кустоў. Улады, відаць, баючыся нашай актыўнасьці, пакінулі каштанавую алею і перанеслі аўтастаянку ў іншае месца».

Нагадаем, жыхары былога ваеннага гарадка Печы дабіваліся таго, каб будаўніцтва вялося пасля ўзгаднення з імі. Яны пасылалі ліст у Мінаблвыканкам з патрабаваннем захаваць некранутым іх асяроддзе пражывання. З абласной вертыкалі адказу так і не паступіла.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international