Прадстаўнік АБСЭ крытыкуе беларускі закон аб друку

2007 2007-04-02T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прадстаўнік АБСЭ ў пытаньнях свабоды СМІ Міклаш Харашты раскрытыкаваў закон Беларусі аб друку ды іншых сродках масавай інфармацыі. Адпаведныя выказваньні ўтрымліваюцца ў ягонай справаздачы “Рэгістрацыя сродкаў масавай інфармацыі ў рэгіёне АБСЭ”, выстаўленай на афіцыйным сайце арганізацыі.

Спадар Харашты, у паасобку, крытыкуе патрабаваньне артыкула 11 Закону пра неабходнасьць перарэгістрацыі прадпрыемстваў у выпадку зьменаў статутных дадзеных альбо назвы выданьня, а таксама ў выпадку прыняцьця дзяржаўнымі органамі цягам аднаго году двух рашэньняў пра спыненьне дзейнасьці выданьня. “СМІ павінны ня проста падаць зьмененыя дадзеныя для абнаўленьня зьвестак – ад іх патрабуюць паўтарыць увесь працэс рэгістрацыі, які можа заняць месяц, і цягам гэтага часу яны ня могуць выходзіць”, - адзначаецца ў справаздачы.

Прыкладам адмысловага характару такой сыстэмы, на думку спадара Харашты, могуць служыць падзеі пасьля выхаду ў чэрвені 2005 году прэзыдэнцкага дэкрэту, які забараніў выкарыстоўваць слова “беларускі” ў назвах неафіцыйных выданьняў. Тады шмат якія незалежныя газэты вымушаныя былі перарэгістравацца, перадае БелаПАН.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international