У Жыткавіцкім раёне зачыняюцца школы

2013 2013-07-26T13:17:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shkolniki-harchavannie.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дэмаграфічная сітуацыя, аб паляпшэнні якой дбаюць на словах беларускія ўлады, пагаршаецца з году ў год. У раёнах штогод зачыняюцца сельскія школы з-за недахопу ці адсутнасці вучняў, як прыклад – некалькі ўстаноў адукацыі не адчыняць свае дзверы перад дзецьмі 1 верасня ў Жыткавіцкім раёне. Па паведамленнях раённай газеты «Новае Палессе», у новым навучальным годзе Чырвонабародскую адзінаццацігодку аб'яднаюць з дзіцячым садком, такія ж планы мае і Запясоцкая школа. Немэтазгодна робіцца і ўтрымліваць сярэднюю школу ў мікрараёне Жыткавічы-1. Сёлета апошні званок тут празвінеў толькі для чатырох выпускнікоў. Прынятае рашэнне зрабіць школу базавай, а вучняў старэйшых класаў перавесці ў райцэнтр.

Чакае закрыцця і Грабеньская школа, у якой навучаюцца 50 дзяцей, але пакуль у 2013-1014 годзе яна яшчэ будзе працаваць.

Такая сітуацыя склалася не толькі ў Жыткавічскім раёне. З наступнага году ўлады зачыняюць базавую школу ў вёсцы Калініна Буда-Кашалёўскага раёну, з насельніцтвам больш за пяцьсот чалавек. Прычым улады ніколі не пішуць пра закрыццё школ, а называюць такія дзеянні «аптымізацыяй» і «рэарганізацыяй». Дарэчы, пераважная большасць жыхароў Калініна ставіцца негатыўна да закрыцця школы, але мясцовыя ўлады на незадаволенасць людзей не звяртаюць ніякай увагі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international