Віцебскія праваабаронцы падалі заяўкі на пікеты салідарнасці з Бяляцкім

2013 2013-07-26T11:42:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bialiacki-rasciazhka-26.04.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Расцяжка «Свабоду Бяляцкаму» падчас "Чарнобыльскага Шляху", 26.04.12

Расцяжка «Свабоду Бяляцкаму» падчас "Чарнобыльскага Шляху", 26.04.12

4 жніўня спаўняецца два гады з таго моманту, як кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі апынуўся за кратамі. Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызналі вядомага беларускага праваабаронцу вязьнем сумленьня і патрабуюць ад уладаў краіны яго неадкладнага вызваленьня. У другую гадавіну зьмяшчэньня Алеся Бяляцкага пад варту яго віцебскія калегі вырашылі зладзіць шэраг пікетаў.

Усяго заплянавана правядзеньне 4-х пікетаў у Віцебску. Заяўкі на 3 зь іх падаў у раённыя адміністрацыі гораду Павал Левінаў, прадстаўнік РПГА «Беларускі Хэльсынскі камітэт» па Віцебску і Віцебскай вобласьці. Яшчэ аднy заяўку накіраваў у адміністрацыю Чыгуначнага раёну Віцебску праваабаронца Леанід Сьвецік.

Нагадаем, Алесь Бяляцкі быў арыштаваны 4 жніўня 2011 году. Яго абвінавацілі ва ўтойваньні прыбыткаў у буйным памеры. 24 лістапада таго самага году судзьдзя суду Першамайскага раёну Менску Сяргей Бандарэнка абвясьціў вырак: чатыры з паловай гады калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці. Праваабаронцы, палітыкі і дыпляматы краін Захаду, якія сачылі за судовым працэсам, асудзілі вырак Алесю Бяляцкаму, адзначыўшы палітычную афарбоўку справы і тое, што яго віна не была даказаная.

"Віцебская вясна". 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international