За незаконныя дзеяньні ў адносінах да сябра АГП Мікалая Калюкі ў Гомелі панесьлі пакараньне міліцыянты

2007 2007-04-02T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Яшчэ напачатку лютага па дарозе дахаты ўвечары да гамяльца Мікалая Калюкі падыйшлі 2 міліцыянты з палка патрульна-паставой службы. Як высветлілася пазней, гэта былі прапаршчык Віталь Чумакоў і радавы Аляксандар Бандарэнка.

Яны без аніякіх тлумачэньняў абшукалі актывіста АГП, а на заўвагу, што іх дзеяньні пазапраўныя, вартавыя гарамадскага парадку выклікалі патрульную машыну і даставілі Мікалая Калюку ў Савецкі РАУС Гомеля. Ужо ў аддзеле, на неаднаразовыя просьбы растлумачыць прычыны затрыманьня міліцыянты не адказвалі, бо, як выглядала, і самі ня ведалі чаму. Але, як прызнацца ў асабістай памылцы?

Як паведамляе сам затрыманы, “трэба было нейкім чынам скласьці пратакол, таму пасьля працяглай нарады мяне пасадзілі ў аўтамабіль і адвезьлі

ў наркалагічны дыспансер, каб праверыць на ўтрыманьне алкаголю. Пасля таго, як экспертыза паказала, што я цвярозы, мяне ізноў даставілі ў Савецкі РАУС.

Ізноў на маю просьбу растлумачыць прычыну затрыманьня праваахоўнікі

толькі загадкава ўсміхаліся і маўчалі як партызаны. І толькі праз 3 гадзіны

пасля затрыманьня яны дазволілі мне пакінуць будынак РАУСа”.

Па скарзе Калюкі аб пазапраўным затрыманьні ў кнізе заўваг і прапаноў

міліцыяй была праведзена службовая праверка, у выніку якой у дзеяньнях Чумакова і Бандарэнкі парушэньняў заканадаўства і службовай дысцыпліны не выяўлена , а з супрацоўнікамі роты праведзеная выхаваўчая

праца. Толькі пасьля пракурорскай праверкі скаргу прызналі абгрунтаванай і ў

ў дачыненьні супрацоўнікаў міліцыі была распачата

дысцыплінарная вытворчасць, у выніку якой Чумакову абвешчана

вымова, а Бандарэнку – грамадскае папярэджаньне.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international