У Маладэчне адміністрацыя бібліятэкі адмовіла ў правядзеньні кампутарнага трэнінгу

2007 2007-03-30T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як стала вядома ПЦ "Вясна", 29-30 сакавіка ў інтэрнэт-цэнтры IATP, які знаходзіцца ў памяшканьні  Маладэчанскай раённай цэнтральнай бібліятэкі імя Максіма Багдановіча, быў запланаваны кампутарны трэнінг для  актывістаў рэгіёну  (з Вілейкі, Мядзеля, Смаргоні, Маладэчна і інш).

29 сакавіка пачаліся заняткі, аднак пасьля перапынку, каля 16 гадзінаў, да ўдзельнікаў трэнінгу прыйшла абураная дырэктарка бібліятэкі і папрасіла пакінуць памяшканьне, нягледзячы на папярэднюю дамоўленасьць аб правядзеньні мерапрыемства з кіраўніцтвам інтэрнэт-цэнтру. Прычынай адмовы паслужыла тое, што менавіта з ёй правядзеньне трэнінгу не было ўзгодненае, а між тым камісія з райвыканкаму яго не дазволіла.

Такім чынам, мясцовыя маладэчанскія  ўлады сарвалі кампутарнае навучаньне для рэгіянальных актывістаў.   

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international