Быхаўскія ўлады ладзяць чарговы “добраахвотны” суботнік

2013 2013-07-25T14:30:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sialgaspraca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Быхаўскі райвыканкам аб’явіў аб правядзенні чаргова “добраахвотнага” раённага суботніка “ў мэтах паляпшэння арганізацыі вольнага часу дзяцей і моладзі, а таксама падрыхтоўкі правядзення Дня беларускай пісьменасці”.

Раённы суботнік будзе праведзены 26 ліпеня на працоўных месцах ва ўсіх арганізацыях раёна, незалежна ад форм уласнасці.

Грошы, заробленыя на так званым “суботніку”, будуць пералічаны на адмысловы рахунак і выкарыстаны для добраўпарадкавання парка “50 год Перамогі” горада Быхава.

Быхаўскі пісьменнік і журналіст, выдавец газеты “Стары замак” Сяргей Антонаў кажа, што ён ужо збіўся з падліку, які па ліку суботнік у гэтым годзе праводзяць у Быхаўскім раёне.

“Быхаўскія раённыя ўлады ў гэтым годзе праводзяць так званыя “добраахвотныя суботнікі” пастаянна, прыкрываючыся падрыхтоўкай да Дня беларускай пісьменасці. Я ўжо збіўся з падліку, які гэта суботнік па ліку ў Быхаўскім раёне, - распавядае Сяргей Антонаў. – І ўсё гэта робіцца для таго, каб адняць у людзей сумленна заробленыя грошы. Вось зараз аб’явілі 26 ліпеня “добраахвотны суботнік на працоўных месцах”, увесь сэнс якога зводзіцца да таго, што кожны працаўнік Быхаўскага раёна пераліча свой дзённы заробак на кветачкі і клумбачкі, каб стварыць “паказуху” для высокага начальства. Такі вось своеасаблівы рэкет з боку мясцовых уладаў. Людзі ў размовах паміж сабой абураюцца, аднак неяк адстойваць свае правы баяцца”.

Па-словах Сяргея Антонава, мясцовыя ўлады не ўкладываюцца ў зацверджаныя тэрміны падрыхтоўкі да Дня беларускай пісьменнасці і з’явіліся чуткі, што тэрмін яго правядзення можа быць перанесены.

“Мяне вельмі хвалюе лёс Быхаўскага замка, адзінага абарончага збудавання такога тыпу ва ўсёй усходняй Беларусі, а там зроблена вельмі мала. Так, праводзяцца раскопкі, але не зроблена кансервацыя будынкаў замка. І першае, што патрэбна зрабіць, пакуль будзе ісці рэканструкцыя, - гэта абнесці яго тэрыторыю добрым плотам і паставіць вартаўніка, каб недобрасумленныя людзі не расцягвалі гістарычныя каштоўнасці, як гэта адбываецца зараз.

Пакуль абсалютна нічога не зроблена па рэстаўрацыі старажытнага будынку Быхаўскай сінагогі, добра, калі да Дня беларускай пісьменасці яго паспеюць накрыць дахам, каб захаваць ад канчатковага разбурэння. Па майму меркаванню, грошы, у першую чаргу, патрэбна накіроўваць на захаванне быхаўскіх гістарычных каштоўнасцей, а не навядзенне нейкай паказухі.

Наогул, зараз па Быхаву гуляюць чуткі, што тэрмін правядзення Дня беларускай пісьменасці можа быць перанесены на пазнейшы тэрмін, бо ўлады не паспяваюць да яго своечасова падрыхтавацца належным чынам”, - кажа Сяргей Антонаў.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international