Слонім: старшыня райвыканкама праігнараваў просьбу партыйцаў

2013 2013-07-25T14:04:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shega.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Іван Шэга

Іван Шэга

Кіраўнікі слонімскіх суполак партый “Справядлівы свет” (Сяргей Бузун), БНФ (Віктар Марчык), БХД (Іван Бедка), АГП (Сяргей Бялько) і Алесь Масюк ад “Руху за Свабоду” 19 чэрвеня звярталіся да старшыні Слонімскага райвыканкама Іосіфа Паўлюкевіча з просьбай падтрымаць доктара Слонімскай ЦРБ Івана Шэгу ў ягоным жаданні працягваць працу. У лісце партыйцы напісалі, што “доктар Слонімскай цэнтральнай раённай бальніцы Іван Іванавіч Шэга 30 гадоў адпрацаваў у бальніцы. Доктар вопытны, спецыяліст вышэйшай катэгорыі, якога ведаюць, як добрага спецыяліста, усе жыхары Слонімшчыны і нават суседніх раёнаў, ён поўны сіл і энергіі працаваць і надалей доктарам у Слоніме. Гэта ведае і галоўны ўрач Слонімскай ЦРБ Юрый Пяцельскі. 24 красавіка менавіта за ягоным подпісам Шэга атрымаў афіцыйны ліст аб працягненні працоўнага кантракту на год (з 28 чэрвеня 2013 года да 27 чэрвеня 2014 года), а 21 траўня – ліст зусім адваротнага зместу: “Адміністрацыя Слонімскай ЦРБ паведамляе, што 27 чэрвеня Вы будзеце звольнены ў сувязі з канчэннем тэрміну кантракта, п.2 ст.35 Працоўнага кодэксу Рэспублікі Беларусь”. Такое суб’ектыўнае рашэнне галоўнага ўрача Слонімскай ЦРБ Пяцельскага партыйцы лічаць не на карысць усіх слонімцаў, таму звярталіся да старшыні райвыканкама з просьбай разабрацца ў дадзенай сітуацыі і станоўча вырашыць пытанне наконт таго, каб доктар вышэйшай катэгорыі Іван Шэга застаўся і надалей працаваць.

24 ліпеня на імя Алеся Масюка са Слонімскага райвыканкама прыйшоў адказ на просьбу партыйцаў за подпісам старшыні Слонімскага райвыканкама Іосіфа Паўлюкевіча. Спадар Паўлюкевіч адказаў: “Слонімскі раённы выканаўчы камітэт паведамляе, што з Шэга Іванам Іванавічам спынены працоўныя адносіны ў адпаведнасці з дзеючым працоўным заканадаўствам”.

Дзіўна тое, што адказ быў падпісаны Паўлюкевічам і адпраўлены 4 ліпеня, а атрымалі яго слонімскія партыйцы 24 ліпеня. З Чырвонаармейскай вуліцы з райвыканкама на вуліцу Скарыны ў Слоніме адказ “дабіраўся” ажно 20 дзён.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international