МЗС Літвы: У Бруселі абмяркоўвалася пытанне пра вызваленне беларускіх палітзняволеных

2013 2013-07-24T15:53:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mzs_litvy.jpg
МЗС Літвы

МЗС Літвы

На сустрэчы міністраў замежных спраў краін Еўрасаюза і Усходняга партнёрства, якая прайшла 22 ліпеня ў Бруселі з удзелам кіраўніка беларускага МЗС Уладзіміра Макея, абмяркоўвалася пытанне пра вызваленне палітзняволеных у Беларусі. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў прэс-службе МЗС Літвы, якая старшынствуе ў ЕС з 1 ліпеня.

"Так, гэта пытанне ўзнімалася. Вызваленне палітычных зняволеных і іх поўная рэабілітацыя агучваліся як адна з галоўных умоў. Кіраўнікі МЗС таксама агучылі жаданне бачыць больш канструктыўнае стаўленне з боку Беларусі", — падкрэслілі ў прэс-службе.

На пытанне пра рэакцыю Уладзіміра Макея ў прэс-службе адзначылі: "Літоўская дэлегацыя знайшла рэакцыю Беларусі больш канструктыўнай, чым раней. Не на ўсе пастаўленыя пытанні быў дадзены адказ і некаторыя тэмы замоўчваліся, але літоўская дэлегацыя знайшла ў выказваннях больш канструктыўнасці і жадання выбудоўваць адносіны з ЕС".

Нагадаем, адразу пасля сустрэчы Макей на пытанне брусельскага карэспандэнта "Радыё Свабода" "ці абмяркоўвалася зняцце санкцый ЕС у дачыненні да афіцыйнага Мінска ў абмен на вызваленне палітзняволеных" адказаў: "Мы абмеркавалі ўсе пункты, якія стаялі на парадку дня, што датычацца нашага супрацоўніцтва з Еўрасаюзам".

23 ліпеня, каментуючы мінулыя перамовы ў інтэрв'ю вузкаму колу прадстаўнікоў беларускіх дзяржаўных СМІ, Макей заявіў, што на сустрэчы ў Бруселі Беларусь выступіла за адмену санкцый ЕС. "Мы лічым, што стаўленне да ўсіх краін Усходняга партнёрства павінна ажыццяўляцца на раўнапраўнай, недыскрымінацыйнай аснове. Мы выразна заявілі пра тое, што санкцыі, якія цяпер існуюць з боку Еўрасаюза ў дачыненні да Беларусі, павінны быць адмененыя, бо яны перашкаджаюць нашым адносінам і не ідуць на карысць ні Беларусі, ні Еўрапейскаму саюзу", — заявіў Макей.

Як паведамлялася раней, асноўным пытаннем сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін ЕС і УП была падрыхтоўка да лістападаўскага саміта Усходняга партнёрства ў Вільнюсе. Макей прыбыў у Брусель па запрашэнні кіраўніцтва ЕС. Гэта быў яго першы візіт у Еўропу пасля зняцця візавых санкцый ЕС.

У студзені 2011 года Уладзімір Макей — на той момант кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі — у ліку іншых высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў быў унесены ў чорны спіс ЕС як асоба, што мае дачыненне да жорсткага разгону акцыі пратэсту супраць афіцыйных вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года і наступнага пераследу актывістаў апазіцыі.

24 чэрвеня гэтага года Савет міністраў замежных спраў ЕС на пасяджэнні ў Люксембургу прыняў рашэнне аб прыпыненні візавых санкцый у дачыненні да Макея. Санкцыі прыпыненыя на той час, пакуль ён займае пасаду міністра замежных спраў Беларусі. У той жа час Макей застаецца ў спісе асоб, на якіх распаўсюджваюцца фінансавыя санкцыі (рахункі і ўласнасць гэтых асоб на тэрыторыі ЕС павінны быць замарожаныя).

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international