Жлобін: праваабаронца падаў касацыйную скаргу

2013 2013-07-24T14:54:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sudy-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка падаў касацыйную скаргу ў Гомельскі абласны суд на адмову ў задавольненні зыску на карысць работніцы Беларускага металургічнага завода (БМЗ) Марыі Міраеўскай, якая спрабавала спагнаць з прадпрыемства  пенсію больш чым за чатыры гады.

–Вельмі нечакана, што нас падтрымаў пракурор Жлобінскага раёну Рыгор Яхнавец, – распавядае Леанід Судаленка. – Старэйшы дарадца юстыцыі ў сваім пратэсце палічыў, што Жлобінскі суд у гэтай справе адмовіўся даць належную прававую ацэнку маючымся ў матэрыялах справы доказам, у тым ліку лісту наймальніка, у якім той прызнае віну ў несваечасовым афармленні пенсіі.

Дата разгляду скаргі ў абласным судзе пакуль невядомая, праваабаронца і яго падабаронная чакаюць апавяшчэння.

Нагадаем, 2 ліпеня суддзя Жлобінскага раённага суда Сняжана Галавенчык адмовіла ў задавальненні зыску Леаніда Судаленкі на карысць работніцы БМЗ Марыі Міраеўскай аб спагнанні з працадаўцы пенсіі больш чым за чатыры гады ў памеры каля 77 мільёнаў рублёў. Жанчына, якая раней працавала ў Гомелі, не ведала, што па дасягненні 50 гадоў ёй павінна была быць налічана пенсія, а працадаўца «упусціў» дадзены факт.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international