Журналісты “Радыё Рацыя” падалі дакументы на акрэдытацыю

2013 2013-07-24T14:23:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Карэспандэнты зарэгістраванага ў Польшчы “Радыё Рацыя” падалі дакументы на атрыманне доўгатэрміновай акрэдытацыі ў МЗС Беларусі.

На думку журналістаў, пасля нядаўняга візіту ў Беларусь Прадстаўніцы АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Дуньі Міятавіч, станоўчым крокам з боку афіцыйнага Мінска была б легалізацыя працы журналістаў радыёстанцыі.

“Наша радыёстанцыя ўжо больш за сем год вяшчае па-беларуску на тэрыторыю Беларусі. Увесь гэты час нашы журналісты перыядычна сутыкаліся як з праблемамі доступу да інфармацыі, так і задміністратыўным пераследам. Усяго гэтага можна было б пазбегнуць, калі б улады Беларусі згадзіліся нас акрэдытаваць”, – кажа адзін з журналістаў “РР” Аляксандр Ярашэвіч.

“Безумоўна, пасля такой колькасці адмоваў у акрэдытацыі мы не цешым сябе ілюзіямі. Але чым толькі чорт не жартуе?” – не губляе надзеі журналіст, які сам нядаўна двойчы адбываў адміністратыўны арышт.

За час працы журналісты “Радыё Рацыя” ўжо некалькі разоў звярталіся па акрэдытацыю ў МЗС Беларусі, але ўвесь час атрымлівалі адмовы па розных прычынах. У мінулым годзе такую адмову атрымаў журналіст Віктар Парфёненка

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international