Бацькам Арцёма Пракапенкі дазволілі спатканне з сынам

2013 2013-07-24T10:49:15+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Бацькі палітвязня Арцёма Пракапенкі збіраюцца на кароткатэрміновае спатканне з сынам. У суботу зняволенаму грамадскаму актывісту спаўняецца 23 гады. Родныя хочуць павіншаваць яго з днём народзінаў.

Віялета Пракапенка:

- Я думала якраз наведаць сына на дзень народзінаў, але не атрымліваецца, бо ў суботу і нядзелю калонія не працуе. Няма спатканняў у гэтыя дні. А так, настрой у Арцёма бадзёры, са здароў’ем праблем няма. Працуе ў другю змену. Толькі вось неяк тэлефанаваў, а бацька яму кажа: “Арцём, я вельмі сумую па табе!”. Сын у адказ: “Я таксама!”. Канечне, у калоніі яму моцна не хапае сям’і і дома.

Арцём Пракапенка быў асуджаны разам з Яўгенам Васьковічам і Паўлам Сырамалотавым да 7 гадоў зняволення за спробу падпалу дзвярэй Бабруйскага аддзелу КДБ. Адбывае пакаранне ў Магілёўскай калоніі № 15.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international