ГА «БАЖ»: Пакуль у Беларусі прыцягваюць да крымінальнай адказнасці за погляды, ніхто не можа пачуваць сябе вольным!

2013 2013-07-24T10:46:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

На пасяджэнні 23 ліпеня Праўленне ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” прыняло заяву з нагоды спынення крымінальнага пераследу шэрагу сябраў арганізацыі.

ЗАЯВА

ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” з нагоды спынення крымінальнага пераследу сяброў арганізацыі

 Грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя журналістаў” віншуе сваіх сяброў – Ірыну Халіп, Сяргея Вазняка і Аляксандра Фядуту -- са спыненнем крымінальнага пераследу.

Разам з тым, мы занепакоеныя лёсам нашых калег  Алеся Бяляцкага, Паўла Севярынца, якія зараз адбываюць  крымінальнае пакаранне, і Андрэя Пачобута, у адносінах да каторага дзейнічае адтэрміноўка прысуду. 

Па-ранейшаму патрабуем спыніць крымінальны пераслед у адносінах да іншых нашых калег, а таксама далучаемся да заклікаў вызваліць усіх грамадзян Беларусі, прызнаных палітвязнямі.

Пакуль у Беларусі людзі прыцягваюцца да крымінальнай адказнасці за свае погляды і меркаванні, ніхто з грамадзянаў краіны не можа пачуваць сябе вольным.

Прынята на пасяджэнні Праўлення ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” 23 ліпеня 2013 года.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international