Пікет праваабаронцаў FIDH з нагоды візіту Макея ў Брусель (фота, відэа)

2013 2013-07-23T10:30:21+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/fidh-palitviazni-22.07.2013a.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прыблізна паўтары дзесяткі чалавек узялі ўдзел у акцыі, што прайшла 22 ліпеня ў Бруселі і была прымеркаваная да ўдзелу міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея ў сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін Усходняга партнёрства.

Арганізатарам акцыі выступіла Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH). Удзельнікі пікета стаялі на плошчы Шумана, вакол якой размешчаны ўстановы Еўракамісіі, з партрэтамі беларускіх палітзняволеных і скандавалі лозунгі "Свабоду палітзняволеным!" і "Вызваліце іх зараз!". На іх былі апрануты майкі з партрэтамі беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, віцэ-прэзідэнта FIDH, які вось ужо амаль два гады знаходзіцца за кратамі і прызнаны палітычным зняволеным.  

"Мы патрабуем вызвалення палітзняволеных, якія з'яўляюцца сімвалам парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі, прызнаных міжнароднымі праваабарончымі арганізацыямі", — заявіў перад пачаткам акцыі дырэктар міжнародных арганізацый FIDH Антуан Мадэлан. Паводле яго слоў, "ЕС вядзе дыялог з правапарушальнікамі".  "Сапраўды, неабходна, каб яны пачулі наш голас. Аднак калі забарона на ўезд знімаецца (маецца на ўвазе зняцце візавых санкцый ЕС з Макея. — БелаПАН.), яна павінна знімацца ў абмен на забеспячэнне правоў чалавека і свабоду палітзняволеных у Беларусі", — упэўнены Мадэлан.

Кіраўнік аддзела Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі FIDH Саша Кулаева, у сваю чаргу, заявіла: "Сённяшняй акцыяй мы хочам заклікаць Еўрасаюз не толькі да вызвалення палітычных зняволеных, якія сталі прадметам беспрынцыповага, на наш погляд, торгу, але ў цэлым да ўзважанай пазіцыі ў дачыненні да Беларусі і сістэмных зрухаў, якія маглі б гарантаваць змену сітуацыі ў краіне".  

Акцыя доўжылася прыкладна паўгадзіны.

Інфармацыя і відэа БелаПАН

Фотаздымкі з акцыі прадастаўленыя FIDH

 

 

Пікет праваабаронцаў FIDH з нагоды візіту Макея ў Брусель (фота, відэа)

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international