Магілёў: актывіст БХД абскардзіў папярэджанне за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі ў касацыйным парадку

2013 2013-07-22T20:38:15+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bhd.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння, 22 ліпеня, Алег Аксёнаў падаў касацыйную скаргу ў калегію па грамадзянскіх справах Магілёўскага абласнога суда.

Актывіст аргкамітэта партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” хоча, каб было адменена рашэнне суда Ленінскага раёна ад 10 ліпеня 2013 года і вынесенае яму Магілёўскай управай КДБ афіцыйнае папярэджанне за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі, а таксама была прызнана незаконнай адбыўшаяся з ім раней прафілактычная размова з супрацоўнікамі КДБ.

Праз сваю скаргу Алег Аксёнаў таксама просіць суд абавязаць начальніка УКДБ Магілёўскай вобласці прынесці яму пісьмовыя выбачэнні, а супрацоўніка гэтай установы Махунова вусныя за іх незаконныя дзеянні.

Акрамя таго актывіст хоча, каб у адрас Магілёўскай управы КДБ было вынесена прыватнае вызначэнне за дапушчаныя ў адрас яго грубыя парушэнні заканадаўства, спагнана з УКДБ на яго карысць дзяржпошліна ў памеры 150 тысяч рублёў, а таксама каб былі прызнаныя ў вызначаным парадку арт. 193.1 Крымінальнага Кодэкса і ч.3 арт.7 Закона “Аб палітычных партыях”, які забараняе дзейнасць ад імя незарэгістраваных партый, неканстытуцыйнымі.

Нагадаем, што 29 красавіка супрацоўнік КДБ Махуноў выклікаў па позве ў будынак КДБ Алега Аксёнава для прафілактычнай размовы.  Падчас “размовы” Махуноў паведаміў, што актывісту вынесена афіцыйнае папярэджанне начальніка УКДБ  нібыта за дзейнасць ад імя незарэгістраванай партыі – аргкамітэта Беларускай Хрысціянскай дэмакратыі, а таксама за ўдзел у дзейнасці двух незарэгістраваных у вызначыным парадку арганізацый – грамадзянскай кампаніі “За справядлівыя выбары-2012” і Магілёўскай рэгіянальнай кааліцыі дэмакратычных сіл. 

У якасці доказаў супрацоўнік КДБ Махуноў прадаставіў раздрукоўкі з незалежных сайтаў, дзе ўзгадвалася імя і прозвішча актывіста.

На прафілактычным уліку КДБ Алег Аксёнаў знаходзіцца ўжо болей за год. У Магілёве на такім уліку стаяць таксама актывістка БХД Тацяна Шамбалава і лідар Магілёўскай абласной арганізацыі БНФ “Адраджэньне” Зміцер Салаўёў.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international