viasna on patreon

“Вынікі незалежнага назірання за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў 2012 года” накіраваныя ў кампетэнтныя ўстановы

2013 2013-07-22T13:34:13+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vyniki-nazirannia-2012.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Каля 200 асобнікаў  выдання "Вынікі незалежнага назірання за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў пятага склікання 23 верасьня 2012 года", былі разасланыя  актывістамі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” у дзяржаўныя установы, бібліятэкі, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, амбасадам, і ўсім тым, каго цікавяць ацэнкі выбарчага заканадаўства і высновы назіральнікаў пад час выбараў ў Палату прадстаўнікоў 2012 года.

Гэтае выданне – галоўны вынік незалежнага назірання за выбарамі дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусі 2012 года, якое ажыццяўлялася  назіральнікамі з Беларускага Хельсінскага камітэту і Праваабарончага цэнтру “Вясна” ў межах кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”.  Кніга змяшчае шматлікія фотаматэрыялы, дадаткі і падрыхтаваная на падставе справаздач доўгатэрміновых і кароткатэрміновых назіральнікаў.

Чытаць цалкам: "Вынікі незалежнага назірання за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў пятага склікання 23 верасьня 2012 года".

 

“Вынікі незалежнага назірання за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў 2012 года” накіраваныя ў кампетэнтныя ўстановы
http://spring96.org/files/reviews/be/2012_elections_by.pdf

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства