Фядута, Рымашэўскі, Дзмітрыеў ад сёння выязныя за мяжу

2013 2013-07-22T11:29:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Як паведаміла праваабаронца Таццяна Равяка, у пяці чалавек, асуджаных за Плошчу-2010, скончыліся тэрміны адбыцця пакарання. Гэта Сяргей Вазняк, Аляксандр Фядута, Андрэй Дзмітрыеў, Віталь Рымашэскі і Сяргей Марцалеў. «Вяртаецца пэўная воля да людзей», — адзначае Равяка.

З Марцалева знялі абмежаванні 20 ліпеня, з астатніх — з 22. Але яшчэ два гады ва ўсіх будзе захоўвацца судзімасць.

Прысуды накладалі пэўныя абмежаванні: даводзілася адзначацца ў міліцыі, нельга было без дазволу мяняць месца жыхарства, быў забаронены выезд за мяжу.

Разам з тым, звяртае ўвагу Равяка, застаюцца два «палітычныя», пра якіх фактычна забылі. Гэта Дзмітрый Мядзведзь і Святаслаў Барановіч. Яны асуджаныя на тры гады абмежавання волі без накіравання ў спецустановы і знаходзяцца пад нашмат больш жорсткімі абмежаваннямі.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international