Баранавічы: на Міколу Чарнавуса склалі 2 пратаколы за мітынгі прадпрымальнікаў

2013 2013-07-22T10:48:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/charnavus-mikalaj-baran.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На баранавіцкага прадпрымальніка і грамадкага актывіста Міколу Чарнавуса склалі два пратаколы адміністрацыйнага правапарушэння. Іх уручыў на працоўным месцы Міколы Чарнавуса маёр міліцыі Дзмітрый Мізгер. М.Чарнавуса абвінавачваюць у парушэнні ч.3 арт.23.34 (арганізацыя і правядзенне несанкцыянаванага масавага мерапрыемства) падчас мітынгаў баранавіцкіх прадпрымальнікаў 27 чэрвеня і 1 ліпеня. Першы мітынг праходзіў на Кааператыўным рынку, другі - каля будынка падаткавай інспекцыі. Мікола трымаў у руках плакаты: “Мы хочам працаваць” і “Нам не патрэбны такі Мытны саюз”.

Нагадаем, што на мінулым тыдні Чарнавуса выклікалі ў Баранавіцкі ГАУС. Там ён вымушаны быў напісаць тлумачальную. Яму сказалі, што выклічуць паўторна. Але пасля таго, як паразмаўлялі там з дырэктарам Каапрынка і начальнікам падаткавай, неабходнасць у паўторным выкліку адпала, а былі складзены 2 пратаколы.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international